У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове
Рэгентка хору Альжбета Пергунова пачала весці свой паблік на беларускай мове яшчэ да таго, як гэта стала трэндам, і не атрымлівала тады ніякіх рэакцый. А цяпер — набірае папулярнасць і выкладае запісы свайго хору «Сёмушкі» Троіцкага сабору Слоніма, заўважыла ў Threads выданне Katolik.life.
Падчас выступлення хору ў Троіцкім саборы Слоніма 11 студзеня. Фота: instagram.com/siomushki_choir
Старонка гэтага хору таксама вядзецца па-беларуску, а ў ягоным рэпертуары ёсць сярод іншага ўкраінская калядка «Нічка та ясная», якую нядаўна выконвалі ў храме, і песні іншых народаў.
Падчас выступлення хору ў Троіцкім саборы Слоніма 11 студзеня. Фота: instagram.com/siomushki_choir
Альжбета Пергунова — жонка студэнта Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандра, разам з якім яны падарожнічаюць.
Падчас выступлення хору ў Троіцкім саборы Слоніма 11 студзеня. Фота: instagram.com/siomushki_choir
Чытайце таксама:
Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА
Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп