Сёлета пачнуць рэканструяваць прапускны пункт «Каменны Лог»
Рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы плануюць пачаць у 2026 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі.
Уладзімір Арлоўскі
Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што «Каменны Лог» — адзіны пункт пропуску на мяжы з Еўрасаюзам, дзе больш за 20 гадоў не праводзілася рэканструкцыя. Таму цяпер менавіта на ім сканцэнтраваныя асноўныя намаганні.
Падчас рэканструкцыі, як заяўляецца, плануецца кардынальна перабудаваць пункт пропуску, павялічыць яго прапускную здольнасць у тры разы і стварыць максімальна камфортныя ўмовы для перасячэння мяжы.
Па словах чыноўніка, Беларусь дзейнічае самастойна і не арыентуецца на рашэнні суседніх краін, паслядоўна рэалізуючы ўласныя планы па мадэрнізацыі і капітальным рамонце пунктаў пропуску. За апошнія пяць гадоў у краіне былі рэканструяваныя 12 такіх аб’ектаў.
У мінулым годзе завяршылі абнаўленне пункта пропуску «Бераставіца» ў Гродзенскай вобласці на польскім кірунку, і гэта аказалася вельмі своечасова — неўзабаве пасля рэканструкцыі польскі бок аднавіў рух.
Чытайце таксама:
У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў
Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол
За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў