БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбыла новая партыя расійскіх знішчальнікаў

29.01.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Міністэрства абароны паведаміла, што ў Беларусь паступіла чарговая партыя шматмэтавых знішчальнікаў Су-30СМ2.

Су-30СМ2 — гэта абноўлены расійскі шматмэтавы знішчальнік пакалення 4++, распрацаваны канструктарскім бюро Сухога на базе Су-30СМ. Самалёт атрымаў новыя рухавікі, мадэрнізаваную радыёлакацыйную станцыю і пашыраны набор узбраення.

Першая пара Су-30СМ2 з’явілася ў Беларусі ў маі 2025 года. Яшчэ два самалёты прыбылі ў жніўні, наступныя два — у снежні таго ж года. 

Чытайце таксама:

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Расіяне за дзень страцілі два самалёты

Каментары да артыкула