БЕЛ Ł РУС

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране

29.01.2026 / 11:32

Nashaniva.com

Іранскую блогерку і актывістку Дзіяну Бахадор, вядомую як Baby Rider, застрэлілі падчас пратэстаў у Іране. Яна любіла матацыклы, выконвала трукі, публічна з’яўлялася ў інтэрнэце без хіджаба і смела пратэставала супраць жорсткіх рэпрэсій іранскага рэжыму, піша BILD.

Інфлюэнсерку, па інфармацыі The Telegraph, забілі прадстаўнікі органаў бяспекі падчас нядаўніх пратэстаў у Іране.

Праваабарончыя арганізацыі кажуць пра прыцэльныя стрэлы, відавочцы — пра прымяненне цяжкай зброі. Меркавана, у яе патрапілі дзве кулі.

Яе цела перадалі сям’і толькі праз два дні. Незалежнага расследавання не праводзілася. Рэжым адхіляе абвінавачванні: іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі пра аварыю на матацыкле. Інфлюэнсерка нібыта страціла кантроль над транспартным сродкам і ўрэзалася ў адбойнік.

Baby Rider адкрыта выступала супраць правілаў рэжыму мул і паказвалася ў сетцы без хіджаба. У яе было каля 200 тысяч падпісчыкаў у інстаграме.

Сям’я была вымушана правесці тайнае пахаванне і публічна заявіць, што адбыўся няшчасны выпадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула