БЕЛ Ł РУС

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў

29.01.2026 / 08:41

Nashaniva.com

На заводзе ў Фрымонце будуць выпускаць да мільёна робатаў у год.

Робат Optimus на выставе ў Бруселі. Фота: Sjoerd van der Wal /Getty Images

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск учора абвясціў, што кампанія Tesla ў другім квартале гэтага года завершыць вытворчасць аўтамабільных мадэляў S і X.

Ён паведаміў, што пасля гэтага аўтазавод у Фрымонце (штат Каліфорнія) будзе пераабсталяваны для выпуску чалавекападобных робатаў Optimus.

Ацэньваючы гэтыя планы, Ілан Маск адзначыў, што «надышоў час змяніць кірунак і перайсці да будучыні».

Паводле яго слоў, у доўгатэрміновай перспектыве фабрыка ў Фрымонце зможа выпускаць да 1 мільёна робатаў у год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула