БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем

27.01.2026 / 16:59

Nashaniva.com

Дырэктыва аб развіцці супрацоўніцтва з Кітаем на 2021—2025 гады не была рэалізаваная ў поўнай меры. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 студзеня на нарадзе, прысвечанай узаемадзеянню Беларусі з Кітая.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах, неабходна сур’ёзна перагледзець інвестыцыйны напрамак. Лукашэнка адзначыў, што кітайскія інвестыцыі за мяжу істотна растуць, асабліва ў краіны ініцыятывы «Пояс і шлях». Беларускі ўрад таксама паведамляе пра рост: за дзевяць месяцаў мінулага года аб’ём кітайскіх укладанняў павялічыўся больш чым у два з паловай разы і склаў 443 мільёны даляраў.

Аднак гэтыя паказчыкі, сцвярджае Лукашэнка, значна ніжэйшыя за тыя, што закладаліся ў дырэктыве, — не менш за паўмільярда даляраў штогод і мінімум 150 мільёнаў прамых інвестыцый у кожную вобласць і Мінск.

Лукашэнка звярнуў увагу, што аб’ёмы прамых кітайскіх інвестыцый у асобных рэгіёнах выглядаюць вельмі сціпла, што сведчыць пра недастатковую працу на месцах. Пры гэтым ён падкрэсліў, што праблема не ў Кітаі, а ў арганізацыі работы з беларускага боку.

Таксама Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пашырэнне авіязносін з такімі гарадамі, як Хайнань, Шанхай і Урумчы, дазволіць хутка аднавіць турыстычныя патокі і павялічыць іх уклад у эканоміку.

Сярод дасягненняў ён адзначыў тое, што беларускі экспарт у Кітай ужо перасягнуў аб’ёмы паставак у краіны Еўрасаюза і, паводле яго слоў, гэта доўгатэрміновая тэндэнцыя. У той жа час аб’ём экспарту каля 1,7 мільярда долараў за 2025 год і доля крыху больш за 4% — гэтага, маўляў, недастаткова.

Лукашэнка падкрэсліў, што доля Беларусі ў кітайскім імпарце застаецца мізэрнай, і паставіў пытанне аб эфектыўнасці ранейшай дырэктывы. Ён заклікаў значна павялічыць удзел Кітая ў агульным беларускім экспарце — у ідэале да двухзначных паказчыкаў — і замацаваць гэтыя мэты ў новай дырэктыве на наступную пяцігодку.

Дырэктыва № 9 аб развіцці двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Кітаем была падпісаная 3 снежня 2021 года і разлічаная да 2025 года; аналагічны дакумент дзейнічаў і ў папярэдні перыяд.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра штучны інтэлект: Не трэба кідацца на навінкі

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна

Лукашэнка даў Селіверставу дадатковыя паўнамоцтвы

Каментары да артыкула