БЕЛ Ł РУС

Дэпутат: ЗША паставілі дэдлайн для заключэння міру паміж Украінай і Расіяй

27.01.2026 / 15:05

Nashaniva.com

Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка паведаміў са спасылкай на крыніцы, што ў ЗША чакаюць дасягнення выніку перамоў паміж РФ і Украінай да 15 мая.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Са слоў дэпутата, калі пасля дасягнення гэтага нефармальнага дэдлайну не будзе атрыманы нейкі вынік, ЗША могуць выйсці з перамоўнага працэсу.

Прычынай для ўстанаўлення такога дэдлайну Ганчарэнка назваў запланаваныя на лістапад прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША.

Аляксей Ганчарэнка ў лістападзе 2025 года апублікаваў праект міратворчага плана ЗША па Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула