БЕЛ Ł РУС

З Гомеля ў Кракаў пусцяць аўтобус, ён паедзе праз Магілёў

27.01.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Маршрут складзе 1200 кіламетраў.

З 10 лютага беларусам будзе даступны яшчэ адзін аўтобусны маршрут у Польшчу, расказаў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Гэта адзіны рэйс, які злучае беларускія гарады з Кракавам. Яго даўжыня — каля 1200 км. Ён будзе ісці праз Магілёў, Брэст і Варшаву (Заходняя).

«Адпраўленне з аўтавакзала «Гомель» а 7:10 і прыбыццё на канчатковы пункт а 01:30 па мясцовым часе.

Аўтобусы будуць курсіраваць тры разы на тыдзень. Кошт білета з Гомеля да Кракава складзе 220 рублёў.

Дарэчы, цяпер чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула