БЕЛ Ł РУС

Шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Коўне ўсталююць 25 сакавіка

27.01.2026 / 11:56

Nashaniva.com

Усталяванне шыльды Беларускаму асобнаму батальёну ў Коўне ў Літве перанеслі да Дня Волі, піша racyja.com.

На 26 студзеня сабрана каля 2800 з 3900 неабходных еўра, — распавяла дырэктарка Polyglot language organization, якая прадстаўляе Беларускую сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская:

— Мы падалі на дафінансаванне Дэпартаменту нацыянальных меншасцяў. Чакаем ад іх рашэння наконт дафінансавання нас. І таксама працягваем збіраць сродкі. Прыходзяць, нягледзячы на тое, што амаль не рэкламуем, а чакаем рашэння. Усё роўна нехта працягвае ахвяраваць невялічкія сумы. Але нас гэта вельмі падтрымлівае і нагадвае, што гэта справа важная.

Ахвяраваць на шыльду можна праз BuyMeACoffee, Zrzutka ці можна зрабіць данат для Polyglot language organization. Разам з тым можна бясплатна замовіць бясплатны камплект «Гісторыя адвагі Беларускага асобнага батальёна (Baltgudžių atskiras batalionas) у Літоўскім войску».

Беларускі асобны батальён дыслакаваўся ў 1920—1921 гадах у Шанцаўскіх казармах у Коўне і ваяваў за незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, умацоўваючы яе абарону ў баях супраць бальшавікоў і палякаў. 51 беларускі добраахвотнік быў узнагароджаны Крыжам Віціса — найвышэйшай вайсковай адзнакай Літвы — за адвагу і доблесць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула