Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Australian Open
У матчы 1/4 фіналу яна сёння перамагла амерыканку Іву Ёвіч 6:3, 6:0.
Фота: Clive Brunskill/Getty Images
Адметна, што ў пяці гульнях у Аўстраліі беларуска — першая ракетка свету — не аддала ніводнага сэту. У 1/8‑й яна двойчы давяла сітуацыю да тай-брэйку, але брала сэты.
У паўфінале ў чацвер беларуска згуляе з украінкай Аленай Світолінай.
Сабаленка выйгравала турнір у 2023 і 2024 гадах.