БЕЛ Ł РУС

Багдана Юнчыка знайшлі

26.01.2026 / 20:12

Nashaniva.com

Зніклага ў Пінску 15‑гадовага падлетка Багдана Юнчыка знайшлі. У Пінскім РАУС пацвердзілі, што яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Пошукі падлетка афіцыйна завершаныя. Яго знайшлі на вуліцы Дзяржынскага ў Пінску. Мясцовая жыхарка пазнала хлопца па прыкметах, пачаставала ежай і адвезла ў РАУС.

Нягледзячы на моцныя пераахаладжэнне і голад, стан хлопца стабільны. Медыкі аказваюць яму неабходную дапамогу, цяпер Багдан знаходзіцца пад наглядам і хутка будзе перададзены сям’і.

Пошукі Багдана працягваліся з пятніцы з удзелам сілавікоў і грамадскасці. Важную ролю адыгралі запісы з відэакамер, якія пацвердзілі знаходжанне хлопца ў горадзе.

Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны знікнення Багдана, падрабязнасці абяцаюць паведаміць пазней.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Каментары да артыкула