БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА

26.01.2026 / 19:01

Nashaniva.com

У нядзелю 25 студзеня, нягледзячы на дождж, у сталіцы Бразіліі, горадзе Бразіліа, сабраліся тысячы людзей, каб выказаць падтрымку асуджанаму на 27 гадоў зняволення экс-прэзідэнту Балсанару. Але вынік гэтай акцыі быў неспадзяваны

Скрыншот з відэа

У нядзелю пад дажджом у горадзе Бразіліа сабраліся тысячы людзей, каб падтрымаць былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, які ў мінулым годзе быў асуджаны да 27 гадоў турмы за кіраўніцтва няўдалым дзяржаўным пераваротам пасля яго паразы на прэзідэнцкіх выбарах.

Відэазапісы, апублікаваныя ў сетцы, паказваюць натоўпы людзей з яркімі парасонамі і пластыкавымі плашчамі, узрушаных раптоўнай успышкай і раскатамі грому.

Пасля таго, як маланка паразіла некалькіх чалавек, на месца аператыўна прыбылі карэты хуткай дапамогі і пажарныя машыны.

Паводле даных пажарнай службы, пацярпелі 89 чалавек.

Чытайце таксама:

Балсанару пачаў адбываць 27‑гадовы тэрмін па справе аб спробе перавароту

Экс-прэзідэнта Бразіліі Балсанару адправілі пад хатні арышт. Суд заявіў, што ён парушыў забарону на карыстанне сацсеткамі

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару перанёс аперацыю на кішэчніку

Каментары да артыкула