БЕЛ Ł РУС

У Магілёве гарэў вясельны салон

26.01.2026 / 16:00

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння, 26 студзеня, у вясельным салоне на бульвары Леніна, паведамляе МНС.

Па прыбыцці да месца выкліку назіралася шчыльнае задымленне. Наведвальнікаў у памяшканні не было. Работнікі салона спрабавалі справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеля.

Пажар ліквідавалі ратавальнікі. На месцы здарэння працавала пяць адзінак тэхнікі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула