БЕЛ Ł РУС

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам

26.01.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Карыстальніца Threads Ірына заспела барысту сталічнай кавярні «Станцыя» каля ўваходу ў метро «Плошча Перамогі» за незвычайным заняткам. 

Малады чалавек захоплена вязаў спіцамі. Дзяўчына падзялілася фота са сваімі падпісчыкамі і сабрала мноства цёплых каментароў, піша Blizko.by.

Высветлілася, што барысту завуць Уладзімір, і гэта не першы выпадак, калі маладога чалавека заўважаюць за вязаннем у кавярным ларку. Уладзімір займаецца гэтым толькі пры адсутнасці кліентаў, таму скаргаў і нараканняў на яго няма, а карыстальнікам сеткі хобі хлопца здаецца вельмі мілым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула