БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне

26.01.2026 / 11:17

Nashaniva.com

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў 3112,7 рубля, паведаміў Белстат.

Калі ж браць чыстымі, то гэта будзе 2677 рублёў.

У пераліку на сярэдні курс даляра за снежань, які быў вельмі нізкі, то гэта будзе 918 даляраў чыстымі і 1067 даляраў бруднымі.

У Мінску сярэдні заробак бруднымі склаў 4290,9 рубля бруднымі і 3690 рублёў чыстымі. Гэта 1471 даляр бруднымі і $1265 чыстымі 

За снежань заробак заўсёды вышэйшы за кошт традыцыйных выплат у канцы года. У студзені ён вернецца да звыклых паказчыкаў.

Тыдзень таму была названая сума медыяннага заробку ў Беларусі, які называецца два разы на год: за май і лістапад.

Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе склаў 2081,7 рубля. 

Калі ж браць чыстымі, то медыянны заробак будзе складаць 1790,3 рубля.

Калі браць афіцыйны сярэдні курс даляра за лістапад, то гэта будзе 703 даляры бруднымі і 605 даляраў чыстымі.

Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заработныя платы на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымлівае больш за медыяну, а другая палова — менш за гэта значэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула