БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка

25.01.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Абвешчаны тэрміновы збор валанцёрскіх груп.

Дапамогу міліцыі, ратавальнікам і пошукавым атрадам аказваюць мясцовыя жыхары, збор якіх абвешчаны ў населеным пункце.

Паведамленне пра тое, што знік 15‑гадовы Багдан Юнчык, жыхар Парахонска, у міліцыю паступіла ў суботу каля 07:00.

Хлопчык сышоў з дому ў пятніцу, 23 студзеня, каля 21:00. Хлопец быў апрануты ў кароткую куртку колеру хакі і спартыўныя штаны, абуты ў берцы.

— Задзейнічаны ўвесь асабісты склад аддзела, падключыліся супрацоўнікі МНС, удзельнікі пошукавых атрадаў «Анёл» і «Пантэра». Дапамагаюць больш за пяцьдзясят работнікаў ААТ «Парахонскае» і іншыя добраахвотнікі з ліку мясцовых жыхароў. Усяго больш за дзвесце чалавек. У гэты момант прачэсваецца лясны масіў у ваколіцах Парахонска. Ужо правераны гарышчы, падвалы ў аграгарадку, закінутыя будынкі ў паселішчы і іншыя аб'екты. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя варыянты знаходжання хлопчыка. Просім усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым падлетку, паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102, — паведаміў Андрэй Галавач, начальнік Пінскага РАУС.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага падлетка, просяць паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. Любая дапамога ў пошуках дзіцяці будзе каштоўнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула