БЕЛ Ł РУС

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна

24.01.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Ва Узброеных сілах Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці, якая ўжо ідзе другі дзень. Як паведамляе Міністэрства абароны, у межах праверкі ў стан поўнай гатоўнасці прыводзіцца механізаванае злучэнне, а таксама прыцягваюцца дадатковыя падраздзяленні. Але дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч са свайго боку заявіў, што гэтая праверка мае дзіўную асаблівасць.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін (у цэнтры) з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і сваім расійскім калегам Андрэем Белавусавым. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах Вальфовіча, цяпер прымянялася новая схема: распараджэнне на прывядзенне вайсковай часці ў баявую гатоўнасць Лукашэнка перадаў непасрэдна камандзіру механізаванай брыгады праз дзяржсакратара Рады бяспекі, абмінуўшы Міністэрства абароны і міністра Віктара Хрэніна.

Вальфовіч таксама падкрэсліў, што Лукашэнка асабіста штодня кантралюе ход праверкі, заслухоўвае даклады пра выкананне пастаўленых задач і дае ўказанні. У той жа час міністр абароны не ўмешваецца ў працэс правядзення праверкі.

Як патлумачыў Вальфовіч, такая схема звязана з напружанай ваенна-палітычнай сітуацыяй у свеце, якая патрабуе пастаяннай высокай баявой гатоўнасці войскаў.

Летась міністр абароны Віктар Хрэнін быў апошнім чалавекам, з якім Лукашэнка нібыта публічна размаўляў. За 15 хвілін да наступлення 2026 года прапагандысты паказалі, што нібыта перад тым, як ісці выступаць у студыю — вядома, што зварот запісваецца загадзя, — Лукашэнка набірае па ўрадавай сувязі нумар міністра абароны Віктара Хрэніна і пытаецца ў яго:

«Ну, як ты жывеш там? Як там нашы праціўнікі, супернікі і, не дай бог, ворагі? Ну, ты ж разумееш, у кагосьці свята, хтосьці адзначае, а нам з табой не да святаў. Трэба ўсё бачыць, што адбываецца». 

Пасля гэтага, перадаўшы праз Хрэніна прывітанне «ўсім людзям у пагонах», Лукашэнка нібыта пайшоў рабіць свой зварот-віншаванне. 

Чытайце таксама:

«Як там нашы праціўнікі, сапернікі і ворагі?» Перад навагоднім зваротам Лукашэнка дэманстратыўна пазваніў Хрэніну

Хрэнін: Абстаноўка на заходнім напрамку напружаная і няпростая

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»

Каментары да артыкула