БЕЛ Ł РУС

У Харкаве шахеды ўдарылі па жылых дамах: 14 параненых, сярод іх — цяжарная жанчына і дзіця

24.01.2026 / 08:04

Nashaniva.com

У ноч на суботу, 24 студзеня, расійскія ўдарныя беспілотнікі трапілі ў жылыя дамы ў Індустрыяльным і Немышлянскім раёнах Харкава.

Фота: ДСНС

Гарэлі кватэры ў шматпавярховым доме, пашкоджаны інтэрнат з перасяленцамі, бальніца і радзільны дом. 14 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — цяжарная жанчына і дзіця.

Паводле даных гарадскіх уладаў, серыя выбухаў прагрымела ў Індустрыяльным раёне горада. Варожыя шахеды трапілі ў жылыя дамы.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у Індустрыяльным раёне маем трапленне ў дом і загаранне кватэры. Ёсць інфармацыя пра яшчэ адно трапленне ў жылы дом. У пяціпавярховым доме ў выніку траплення шахеда людзі апынуліся заблакаванымі», — напісаў гарадскі галава Ігар Церахаў.

Па словах начальніка абласной ваеннай адміністрацыі Алега Сінягубава, станам на 01:30 вядома пра дзвюх пацярпелых жанчын, якія мелі патрэбу ў медычнай дапамозе.

« 74‑гадовая жанчына атрымала вострую рэакцыю на стрэс у выніку варожай атакі на Харкаў. Таксама пацярпела 25‑гадовая цяжарная жанчына. На месцах варожых удараў працуюць падраздзяленні ДСНС і брыгады экстраннай хуткай дапамогі», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула