БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

23.01.2026 / 19:22

Nashaniva.com

У райцэнтры Бярозаўка Краснаярскага краю ў Расіі 10‑гадовая дзяўчынка гуляла на двары каля свайго дома. Падчас гульні яна капала тунэль у вялікай гурбе, і гэта скончылася трагедыяй.

Скрыншот з відэа

Верхняя частка гурбы нечакана абрынулася і перакрыла дзяўчынцы выхад з выкапанага тунэля. Дзяўчынка не здолела вылезці і загінула на месцы.

Нягледзячы на тое, што снегавая гурба знаходзілася побач з домам, на дапамогу дзіцяці ніхто прыйсці не паспеў.

Чытайце таксама:

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах

Каментары да артыкула