БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»

23.01.2026 / 10:37

Nashaniva.com

Нарвежскі выканаўца беларускага паходжання возьме ўдзел у фінале Melodi Grand Prix — нацыянальным адборы Нарвегіі на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне», паведамляюць нарвежскія медыя.

Рыбак трапіў у лік васьмі фіналістаў адборачнага этапу, які пройдзе 28 лютага ў Лілехамеры. Яшчэ адзін фіналіст будзе выбраны на глядацкім галасаванні.

Пры гэтым усе дзевяць конкурсных песень з'явяцца на стрымінгавых платформах ужо з 26 студзеня. Выключэнне тут менавіта трэк Аляксандра Рыбака Rise, які ўжо можна паслухаць на пляцоўках.

Аляксандр выйграў конкурс «Еўрабачанне» ў Маскве ў 2009 годзе з песняй Fairytale, набраўшы тады балаў больш за любую іншую песню ў гісторыі конкурсу.

У 2018‑м ён зноў удзельнічаў у конкурсе і заняў 15‑е месца.

Сёлета «Еўрабачанне» пройдзе ў Аўстрыі (фінал 16 мая). Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Нідэрланды і Славенія вырашылі не ўдзельнічаць у знак пратэсту супраць удзелу Ізраіля.

Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з 2021 года. Тады гурт «Галасы з места» былі выключаны з-за палітычнага падтэксту песні, а з 2022 года Беларусь і Расія выключаны з-за вайны ва Украіне.

Найвышэйшым дасягненнем Беларусі на «Еўрабачанні» з'яўляецца 6‑е месца Дзмітрыя Калдуна ў 2007 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула