Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову
Амерыканскі лідар заявіў, што Уладзімір Зяленскі пацвердзіў гатоўнасць заключыць мірную дамову. Пра гэта Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі на борце самалёта Air Force One, піша «Украінская праўда».
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Давосе. Фота: тг-прэзідэнта Украіны
«Ён (Зяленскі) сказаў, што хацеў бы заключыць дамову. Уласна, тут асабліва і дадаць няма чаго. Усе параметры вядомыя. Гэта не так, быццам мы абмяркоўваем нешта новае — гэтыя пытанні абмяркоўваюцца ўжо 6—7 месяцаў. Ён прыехаў і сказаў, што хоча дамовіцца», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Паводле слоў Трампа, у падпісанні дамовы існуе перашкода — «тая самая, што і на працягу ўсяго апошняга года». Трамп назваў «вельмі добрай» сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Давосе.
Таксама Трамп паведаміў, што на сустрэчы з Зяленскім не абмяркоўвалася патэнцыйнае сяброўства Украіны ў ствараемай ім Радзе міру — арганізацыі, да якой пакуль не далучыўся ніводзін з традыцыйных заходнееўрапейскіх саюзнікаў ЗША.
Украіна атрымала запрашэнне ў арганізацыю, але пакуль разважае над ім.
Сустрэча Зяленскага і Трампа прайшла ўчора ў Давосе і доўжылася прыкладна 50 хвілін. У камандзе Зяленскага назвалі яе добрай.