БЕЛ Ł РУС

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ

22.01.2026 / 23:06

Nashaniva.com

У парку Янкі Купалы ў цэнтры Мінска вывесілі на мароз гардэроб паэта, паведаміў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Фота: facebook.com/kupalamuseum

Як тлумачаць супрацоўнікі музея, нізкія тэмпературы спрыяюць захаванню рэчаў Купалы, вырабленых з натуральнага футра і валокнаў, бо мароз абараняе іх ад біяпашкоджанняў.

Фота: facebook.com/kupalamuseum

Таму студзеньскія маразы сталі саюзнікамі музейных работнікаў: яны вывесілі для натуральнага праветрывання паліто, касцюмы і пінжакі класіка беларускай літаратуры непасрэдна на адкрытым паветры.

Фота: facebook.com/kupalamuseum

Чытайце таксама:

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак

Выйшаў зборнік вершаў Янкі Купалы на в’етнамскай мове

Каментары да артыкула