БЕЛ Ł РУС

Футбалісты «Манчэстэр Сіці» вернуць заўзятарам грошы за квіткі пасля нечаканай гасцявой паразы ў Лізе чэмпіёнаў

22.01.2026 / 16:10

Nashaniva.com

«Манчэстэр Сіці» 20 студзеня прайграў у гасцях у матчы Лігі чэмпіёнаў нарвежскаму «Будэ-Глімт» з лікам 3:1.

Футбалісты «Сіці» перад трыбунай са сваімі заўзятарамі. Фота: Michael Regan — UEFA/UEFA via Getty Images

Вынік, мякка кажучы, расчараваў фанатаў, асабліва ўлічваючы, што ім давялося дабірацца ў маленькі горад за Палярным колам.

Таму вядучыя гульцы англійскай каманды — Эрлінг Холанд, Бернарду Сілва, Рубен Дыяш і Родры — заявілі, што вернуць 374 заўзятарам грошы за квіткі.

«Мы ведаем, на якія ахвяры ідуць нашы заўзятары, падарожнічаючы па ўсім свеце, каб падтрымаць нас, і мы ніколі не ўспрымаем гэта як нешта зразумелае.

Аплата кошту квіткоў для тых, хто прыехаў у Будэ, — гэта найменшае, што мы можам зрабіць», — заявілі гульцы.

Агульны кошт квіткоў для прыехаўшых на выязны матч — каля 12,5 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула