Вясковец схапіў у суседа даражэзны нож і кінуўся наўцёкі
Гісторыя адбылася ў Асіповіцкім раёне. Неяк суботнім адвячоркам кампанія з трох чалавек — два мужчыны і жанчына — бавілі час на кухні пацярпелага выпіваючы.
У нейкі момант госць узяў са стала незвычайны кухонны нож гаспадара — з доўгім, выгнутым ва ўсходнім стылі клінком, з гравіроўкай, — і пачаў уцякаць з ім.
Дагнаць зламысніка не ўдалося, і жыхар Асіповічаў не мог перажыць страту, бо выкрадзены нож быў дарагім (коштам больш за 300 рублёў).
Была распачата крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне». Падчас агляду месца здарэння — дома пацярпелага — эксперт-крыміналіст выявіў сляды рук, у тым ліку на бутэльцы з-пад спіртнога.
Сляды рук належалі раней судзімаму 47‑гадоваму жыхару Асіповіцкага раёна —таму самым госцем пацярпелага. Гэта ж пацвердзілі і вынікі судовай дактыласкапічнай экспертызы.
У ягоным доме знайшлі нож, схаваны пад канапай, і накіравалі яго на судовую экспертызу. Згодна з высновамі эксперта, нож выраблены заводскім спосабам, з’яўляецца вырабам, канструктыўна падобным да халоднай зброі, але да катэгорыі халоднай зброі не адносіцца.