БЕЛ Ł РУС

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам

22.01.2026 / 15:35

Nashaniva.com

Губернатар Кемераўскай вобласці Ілля Серадзюк пракаментаваў трагедыю ў Новакузнецкай радзільні, дзе ў пачатку 2026 года памерлі дзевяць нованароджаных.

Чыноўнік выступіў у абарону медыкаў, заявіўшы, што версія аб памылцы медыкаў няслушная, бо ў кожнага дзіцяці быў свой доктар, і яны не маглі памыліцца адначасова. Таксама ён адкінуў здагадкі пра наяўнасць у бальніцы ўнутрыбальнічнай інфекцыі.

Асноўную адказнасць за здарэнне Серадзюк усклаў на саміх парадзіх. «Трагедыя, якая адбылася, тычыцца тых малых, большасць з якіх былі неданошанымі. Вага пры нараджэнні ў некаторых складала 600‑800 грамаў. Некаторыя мамы не назіраліся ў дародавы перыяд наогул. <…> Сумна казаць, але будучыя мамы не проста не сочаць за сваім здароўем, але ў некаторых ёсць шкодныя звычкі. Вядома ж, недапушчальна, што яны прыязджаюць у радзільню на хуткай у стане ап'янення», — сказаў Серадзюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула