БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская правяла ў Давосе 11 сустрэч

22.01.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Палітык брала ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Швейцарыі чацверты раз.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, міністаркамі замежных справаў і прамысловасці Канады Анітай Ананд і Мелані Жалі, былым прэм’ерам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, прэм'ерамі Чэхіі і Малдовы Андрэем Бабішам і Аляксандрам Мунцянам, прэзідэнтам Генасамблеі ААН Аналенай Бербак, генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, генеральнай сакратаркай Amnesty International Аньес Каламар, прэзідэнткай і галоўнай інвестыцыйнай дырэктаркай Google Рут Порат,і генеральным дырэктарам PKO Bank Polski Сымонам Мідэрам.

Акрамя таго, беларуская лідарка прыняла ўдзел у шэрагу публічных мерапрыемстваў у межах Сусветнага эканамічнага форуму. У тым ліку — у дыскусіі «Ці здольная Расія ўтрымліваць эканоміку ва ўмовах вайны?», круглым стале IGWEL «Новая эпоха геапалітычнай нявызначанасці», а таксама ў панэлі на тэму «Дэмакратыя ў выгнанні: лідарства ў барацьбе Беларусі за свабоду», паведамляе яе прэс-служба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула