БЕЛ Ł РУС

Паэтычны «Стральцоўскі фэст» гэтым разам пройдзе ў Варшаве

22.01.2026 / 14:6

Nashaniva.com

13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Запачаткаваны ў 2012‑м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі, піша bellit.info.

Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, дыскусіі, прэзентацыі беларускай паэзіі 2025 году, сустрэчы з літаратарамі Падляшша, замежнымі калегамі-паэтамі з Германіі, Нарвегіі, Польшчы і Украіны, вечарына выпускнікоў Школы маладога пісьменніка і традыцыйная «Ноч паэзіі».

Падрабязная праграма фестывалю з’явіцца 2 лютага.

Усе тры дні падчас фестывалю «Вершы на асфальце» будзе адбывацца кірмаш беларускай кнігі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула