БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска на адным з перакрыжаванняў істотна змянілі схему праезду

22.01.2026 / 09:25

Nashaniva.com

На скрыжаванні вуліц Захарава і Першамайскай з-за замены водаправода змянілі схему руху. Новыя правілы будуць дзейнічаць да 30 студзеня, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

Найбольш істотныя змены закранулі тых, хто пад’язджае да скрыжавання з боку вуліцы Чапаева. Тут кіроўцам будзе дазволены рух па дзвюх палосах: адна — направа, другая — налева і на разварот. Рух прама будзе забаронены.

Тыя, хто пад’язджае да скрыжавання па вуліцы Захарава з боку Бранявога завулка, змогуць рухацца толькі па адной паласе — прама і направа.

Тыя, хто пад’язджае да скрыжавання па вуліцы Захарава з боку вуліцы Азгура, змогуць рухацца па трох палосах: адна — направа, адна — прама, адна — налева і на разварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула