БЕЛ Ł РУС

Нарвегія адмовілася ўвайсці ў трампаўскую Раду міру

21.01.2026 / 14:52

Nashaniva.com

Нарвегія не будзе далучацца да Рады міру, якую стварае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Пра гэта агенцтву AFP заявілі ў канцылярыі прэм'ер-міністра краіны.

Осла тлумачыць сваю пазіцыю тым, што любыя прапановы па мірным працэсе павінны фармавацца і абмяркоўвацца ў межах ужо існуючых міжнародных структур, у першую чаргу праз Арганізацыю Аб'яднаных Нацый.

Раней Францыя таксама выказвала сумнеў, што ўвойдзе ў новую раду.

Аляксандр Лукашэнка быў адным з першых лідараў, якія падпісалі адпаведную дамову аб далучэнні да Рады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула