БЕЛ Ł РУС

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць

21.01.2026 / 14:23

Nashaniva.com

У Віцебску правялі ўнікальную для Беларусі аперацыю на пазваночніку. Хірургі выкарысталі айчынны імплант, надрукаваны на 3D-прынтары, каб паставіць на ногі чалавека, якому прагназавалі пажыццёвую інваліднасць.

Сяргей Капачоў (злева) з дактарамі

Віцебскія хірургі ўпершыню правялі аперацыю на хрыбце з прымяненнем 3D-тэхналогій. Імплант айчыннай вытворчасці дазволіў поўнасцю прыбраць нагрузку з пашкоджанага шыйнага аддзела і пераразмеркаваць вагу галавы на здаровыя грудныя пазванкі. Пацыент, якога ў бальніцу прывезлі паралізаваным, ужо стаіць на сваіх нагах, паведамляе АНТ. 

Пацыентам стаў Сяргей Капачоў, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мужчыну раптам паралізавала, і лекарам прыйшлося дзейнічаць рашуча. Спецыялісты Цэнтра хірургічнай спінальнай інфекцыі стварылі дакладную 3D-мадэль пазваночніка Сяргея. На яе аснове інжынеры вырабілі спецыяльны металічны імплант. Гэтая канструкцыя дазволіла: цалкам зняць нагрузку з пашкоджанага шыйнага аддзела і пераразмеркаваць вагу галавы на здаровыя грудныя пазванкі.

Эфект перавысіў чаканні: ужо праз некалькі дзён пасля аперацыі мужчына не проста стаў на ногі, а пачаў хадзіць самастойна.

Зараз у віцебскім цэнтры знаходзяцца яшчэ каля 10 пацыентаў, якія чакаюць свае персанальныя імпланты. 

Перадавы вопыт віцебскіх хірургаў ужо пачалі пераймаць калегі з усёй краіны — праведзена больш за 1000 дыстанцыйных кансультацый для іншых бальніц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула