БЕЛ Ł РУС

У Мінску моцны смог

21.01.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Пагаршэнне якасці паветра звязана з надвор'ем, што стаіць. 

У Мінску захоўваецца павышаны ўзровень забруджвання паветра, паведамляе Белгідрамет.

Пра забруджванне сведчаць вынікі назіранняў на аўтаматычных станцыях бесперапыннага вымярэння змесціва прыярытэтных забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры, размешчаных у сталіцы.

Сёння адзначана павелічэнне наяўнасці аксіду азоту ў паветры. Перавышэнні ўстаноўленых гігіенічных нарматываў максімальна дапушчальных канцэнтрацый фіксуюцца ў пяці пунктах горада: да ўчорашніх праспект Незалежнасці, 110а, вуліца Ціміразева, 23, вуліца Радыяльная, 50 і мікрараён Уручча дадалася кропка на вуліцы Каржанеўскага. На 12.00 максімальная канцэнтрацыя аксіду азоту дасягала 2,4 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. 

Акрамя таго, 20 студзеня зафіксавана перавышэнне сярэднесутачнай гранічна дапушчальная канцэнтрацыі ў 1,2 раза па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 2,5 мкм (тонкі пыл).

— Пагаршэнне якасці паветра звязана з метэаралагічнымі ўмовамі, што склаліся: назіраюцца зацішнае надвор'е і прыземная інверсія, якая перашкаджае вынасу забруджвальных рэчываў у верхнія пласты атмасферы і, адпаведна, ачышчэнню паветра, — адзначаюць спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула