БЕЛ Ł РУС

Жыхар Бярозаўкі атрымаў апёкі, разаграваючы будаўнічым фенам ёмістасць з дызелем

21.01.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Мужчына ў цяжкім стане шпіталізаваны. Няшчасце здарылася ўчора ў Бярозаўцы.

Фота: МНС

Жыхарка аднаго са шматпавярховых жылых дамоў у Бярозаўцы паведаміла на лінію 101 пра пажар у кватэры суседа. 

Высветлілася, што 56‑гадовы гаспадар кватэры разаграваў будаўнічым фенам пластыкавую ёмістасць з дызельным палівам.

Адбылася разгерметызацыя каністры, полымя распаўсюдзілася па кватэры.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў маёмасць у калідоры, сцены і столь у кватэры былі закопчаныя. Гаспадар атрымаў тэрмічныя апёкі рук і твару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула