БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль

20.01.2026 / 16:07

Nashaniva.com

Пра трагедыю, якая адбылася ў двары па праспекце Купалы ў Гродне, паведамляе сайт Newgrodno.by. 

Аб трагічным інцыдэнце, які адбыўся ў горадзе, паведамілі чытачы Newgrodno.by. Інфармацыя пра гэта таксама стала з’яўляцца ў сацыяльных сетках.

«Двары па праспекце Купалы. Побач з машынай ляжыць цела мужчыны. Унутры маторнага адсека бачныя сляды агню», — адно з такіх паведамленняў.

Як стала вядома Newgrodno.by, трагедыя адбылася, калі мужчына спрабаваў запусціць аўтамабіль — машыну спрабавалі, як кажуць аўтамабілісты, «прыкурыць». Але ў нейкі момант праводка заіскрылася, узгаранне спрабавалі патушыць снегам. Але раптам мужчына ўпаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула