БЕЛ Ł РУС

Махляры ў 2025 годзе скралі 54 мільёнаў рублёў

20.01.2026 / 14:41

Nashaniva.com

92 працэнты ад гэтага з выкарыстаннем сацінжынерыі.

Страты фізічных асоб і прадпрыемстваў ад несанкцыянаваных плацежных аперацый у 2025 годзе склалі больш за 54 млн рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка.

Больш за 92% ад гэтай сумы было выкрадзена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі (то-бок пераважна праз тэлефонныя званкі). Для вываду скрадзеных сродкаў выкарыстоўваліся:

— пераводы на карысць атрымальнікаў у замежных банках — 32,1% ад сумы выкрадзеных грашовых сродкаў;

— вывад грошай праз крыптавалюту і ігральныя ўстановы — 28,3%;

— абнаяўленне грошай па токенах і з прымяненнем тэхналогіі NFC — 21,5%;

— аплата тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсім свеце — 12,7%.

Пры гэтым удалося прадухіліць выкраданне каля 5 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула