Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь
Прэзідэнт ЗША запрасіў шэраг сусветных лідараў далучыцца да яго Рады міру па Газе.
Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Bloomberg адзначае, што такім чынам ён спадзяецца прасунуць свой 20‑пунктны план, накіраваны на забеспячэнне ўстойлівага міру ў рэгіёне.
Агенцтва складала спіс краін на аснове інфармацыі ад дасведчаных крыніц і публікацый у сацыяльных сетках. Адзначаецца, што спіс не з’яўляецца поўным — у яго ўвайшлі 49 краін і Еўракамісія:
ААЭ, Албанія, Аман, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бахрэйн, Беларусь, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, В’етнам, Германія, Грэцыя, Егіпет, Еўрапейская камісія, Ізраіль, Інданезія, Індыя, Іярданія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Канада, Катар, Кіпр, Марока, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Пакістан, Парагвай, Партугалія, Паўднёвая Карэя, Польшча, Расія, Румынія, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Славенія, Тайланд, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.
Кітая ў гэтым пераліку няма, але AFP паведамляла, што ў Пекіне атрымалі запрашэнне.
Паводле даных Bloomberg, Трамп разлічвае, што статут Рады міру падпішуць у гэты чацвер на форуме ў Давосе.
16 студзеня Трамп абвясціў аб стварэнні Рады міру, якая будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Пазней стала вядома, што ён запытвае па мільярдзе даляраў ад краін, якія хочуць атрымаць пастаяннае месца ў ёй.
Чытайце таксама:
Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе
Трамп паабяцаў увесці 200‑працэнтны тарыф на французскія віны
Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы
Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы