БЕЛ Ł РУС

Золата каштуе ўжо 4700 даляраў

20.01.2026 / 08:31

Nashaniva.com

Гэта чарговы гістарычны максімум.

Ілюстрацыйнае фота Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Кошт фʼючарса на золата з пастаўкай у лютым 2026 года на біржы Comex (аддзяленне Нью-ёркскай таварнай біржы) абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы адзнаку $4 700 за тройскую ўнцыю, — вынікае з даных гандлёвай пляцоўкі.

Толькі тыдзень таму золата стала каштаваць 4600 даляраў за унцыю.

Імклівы рост кошту каштоўных металаў апошнія тыдні быў выкліканы ціскам на Федэральную рэзервовую сістэму ЗША і абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Асноўным драйверам росту цаны стала заява кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джэрама Паўэла пра атрыманне позваў ад Міністэрства юстыцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула