У Барысаве таксама здарылася аварыя на цепласетках
Жыхары раёна вуліцы 50 гадоў БССР паведамілі, што да вечара батарэі ў іх кватэрах астылі, «як летам», і многія асцерагаюцца, што праблема зацягнецца, піша «Мінская праўда».
Фота: «Мінская праўда»
На пашкоджаным адцінку ўжо кіпіць праца, расказалі ва УП «Жыллё».
Аднавіць ацяплення плануюць да канца сённяшняга дня, 19 студзеня.
Раніцай 19 студзеня буйная аварыя на цеплатрасе адбылася ў Мінску. Жыхары адразу пяці раёнаў сталіцы — Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага — выявілі, што іх батарэі астылі, а з кранаў знікла гарачая вада. Праблема да канца не вырашаная дагэтуль.
Чытайце таксама:
Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі
У Мінску вяртаюць цяпло ў дамы пасля аварыі на цеплатрасе
Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі
Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі
Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш