БЕЛ Ł РУС

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва

19.01.2026 / 21:57

Nashaniva.com

Зефір быў выраблены на бабруйскай кандытарскай фабрыцы «Чырвоны харчавік». Жанчына напісала ў Threads, што ёй пашчасціла не даць гэты зефір дзіцяці, і заклікала іншых быць уважлівымі падчас ежы.

Фота: threads.com/@_b.veta_

Прадпрыемства аператыўна адрэагавала на гэту скаргу, папрасіла прабачэння і патлумачыла сітуацыю.

Фота: threads.com/@_b.veta_

На фабрыцы паведамілі, што пасля вырабу зефір некаторы час вытрымліваецца на экалагічных сасновых дошках — гэта даўняя тэхналогія, якую выкарыстоўваюць дзеля захавання натуральнага смаку і водару прадукцыі. Пластык і іншыя матэрыялы пры гэтым не выкарыстоўваюцца.

Вытворца прызнаў, што, нягледзячы на строгі кантроль якасці, з-за такой асаблівасці вытворчага працэсу ў вельмі рэдкіх выпадках, але ў зефір усё ж могуць трапіць часцінкі пабочных матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

«Бела-Кола» выпусціла навагоднюю газіроўку са смакам зефіру ў шакаладзе

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані

Каментары да артыкула