БЕЛ Ł РУС

Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі

19.01.2026 / 19:36

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз расказаў пра тое, як ідзе ліквідацыя аварыі на цеплавой магістралі ў Мінску, а таксама паведаміў, што крытыка Лукашэнкі пра тэмпературу вады ў трубах прынятая пад увагу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Дзяніс Мароз паведаміў, што па даручэнні Лукашэнкі Мінэнерга прыняло меры для абмежавання рэжымаў працы сістэм ацяплення ў перыяды моцных маразоў, каб забяспечыць іх надзейнасць і прадухіліць такія сітуацыі надалей.

Раней, каментуючы аварыю, Лукашэнка параіў не рабіць тэмпературу ў дамах занадта высокай, каб захаваць ацяпляльную сістэму:

«Ну калі б не 90 градусаў вада ў трубах, а 80 і ціск меншы, — трошкі халадней было б у пакоі. Не 25, а 20 градусаў. Дастаткова ў доме».

Што да працэсу ліквідацыі аварыі на цепласетках Мінска, то Мароз заявіў:

«А 17.21 аднаўленне воднага рэжыму цеплавой магістралі было закончана і ўключаныя цыркуляцыйныя помпы для падачы цепланосьбіта ў цепламагістраль. Можна казаць, што цепланосьбіт падаецца ў сістэму горада Мінска. Супрацоўнікамі Міністэрства энергетыкі, аварыйнымі брыгадамі супольна са службамі ЖКГ вядуцца работы для запуску сістэм цеплазабеспячэння ў дамах. Упэўнены, што ў найбліжэйшы час цяпло з'явіцца ва ўсіх кватэрах горада Мінска».

Чытайце таксама:

У Мінску вяртаюць цяпло ў дамы пасля аварыі на цеплатрасе

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі

Каментары да артыкула