Амаль 800 тысяч беларусаў жывуць за межамі краіны
Паводле ацэнак ААН за 2024 год, колькасць беларускіх эмігрантаў складала каля 790,2 тысяч чалавек, або 8,7% ад агульнай колькасці насельніцтва, піша thinktanks.pro.
Горад Батумі ў Грузіі. Фота: «Наша Ніва»
Паводле колькасці грамадзян, якія жывуць за мяжой, Беларусь займае 73‑е месца.
Украіна займае 4‑е месца ў свеце паводле колькасці эмігрантаў: за межамі краіны жывуць каля 9,8 мільёна грамадзян, што адпавядае 25,8% насельніцтва. Расія знаходзіцца на 5‑м месцы з паказчыкам 9,1 мільёна чалавек, пры долі эмігрантаў 6,3%.
Польшча займае 15‑е месца — за мяжой жывуць 4,6 мільёна палякаў, або 11,9% насельніцтва. Літва размяшчаецца на 105‑м месцы: за межамі краіны жывуць 459,3 тысячы чалавек, што складае 16,1% насельніцтва. Латвія займае 133‑е месца — за мяжой знаходзяцца 161 тысяча грамадзян, або 8,6% насельніцтва.
У глабальным маштабе лідарамі паводле колькасці грамадзян, якія жывуць за мяжой, застаюцца Індыя (18,5 мільёна), Кітай (11,7 мільёна) і Мексіка (11,6 мільёна).
Чытайце таксама:
«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету
Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)
Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы