БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі наркакур'ера з кілаграмам мефедрону

19.01.2026 / 17:55

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, 40‑гадовага жыхара сталіцы затрымалі на гарачым аператыўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС сумесна з супрацоўнікамі памежнай службы. Падчас агляду па месцы яго жыхарства было знойдзена больш за адзін кілаграм наркатычнага рэчыва — мефедрону.

Скрыншот з відэа

Паводле звестак ведамства, мужчына забіраў буйныя закладкі з наркотыкамі, у кватэры дзяліў іх на дробныя дозы, пасля чаго размяшчаў у тайніках у лесапаркавых зонах Мінска. Сам затрыманы растлумачыў, што незаконную «падпрацоўку» знайшоў праз адну з тэматычных груп у месенджары.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб незаконным абароце наркотыкаў з мэтай збыту.

Мефедрон, паводле адкрытых медыцынскіх крыніц, з’яўляецца сінтэтычным дызайнерскім наркотыкам. Ён утрымлівае лабараторна створаныя алкалоіды групы катынонаў і мае моцнае стымуляцыйнае ўздзеянне на нервовую сістэму. З-за інтэнсіўнага эфекту ў залежных людзей хутка ўзнікае патрэба павялічваць дозу.

Чытайце таксама:

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў

Наркакур’ера з тысячамі доз затрымалі ў Мінску

Каментары да артыкула