БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зноў сталі прапаноўваць туры ў Ізраіль

19.01.2026 / 16:19

Nashaniva.com

З 8 студзеня авіякампанія «Белавія» аднавіла прамыя рэйсы па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, якія выконваюцца па чацвяргах і нядзелях. Такім чынам, авіяпраграма вярнулася пасля чатырохгадовага перапынку. Адначасова з гэтым на турыстычным рынку з’явіліся прапановы зборных экскурсійных і аздараўленчых тураў у Ізраіль, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Іерусалім. Фота: freepik.com

Тураператары ўжо сфарміравалі туры, што ўключаюць наведванне вядомых славутасцяў, а таксама адпачынак на аздараўленчых курортах.

Напрыклад, сямідзённая паездка з Мінска з авіяпералётам, пражываннем у Нетаніі і экскурсіямі ў Іерусалім, Віфлеем, Назарэт, Кану Галілейскую і на Мёртвае мора будзе каштаваць прыкладна 1500 даляраў ЗША на аднаго чалавека.

Чытайце таксама:

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы

Якія еўрапейскія краіны найбольш запатрабаваныя беларусамі для адпачынку

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай

«Белавія» аб'явіла пра адкрыццё чартарнай праграмы ў Турцыю

Каментары да артыкула