Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не саступіў Аляксандру Лукашэнку і таксама нырнуў у палонку, заяўляе яго прэс-сакратар.
Фота з 2018 года
«Уладзімір Пуцін традыцыйна, як ён гэта робіць кожны год, акунаўся», — распавёў на брыфінгу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Вядома, гэты абрад, — сказаў Пяскоў, — многія выконваюць. Ёсць тыя, хто гэта не выконвае. Гэта вельмі персанальнае пытанне».
Пры гэтым крамлёўскія каналы спачатку апублікавалі старыя фота і відэа Пуціна ў палонцы. Відэа знята ў 2022 годзе, а фота — у 2018-м. Некаторыя каналы пасля прыбралі відэа і здымкі. Сёлетніх кадраў не было.