Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру
Уладзімір Пуцін па дыпламатычных каналах атрымаў запрашэнне ўвайсці ў склад Рады міру па сектары Газа, заявіў Дзмітрый Пяскоў.
«Цяпер мы вывучаем усе дэталі гэтай прапановы. Спадзяёмся на кантакты з амерыканскім бокам, каб растлумачыць усе нюансы», — адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.