БЕЛ Ł РУС

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы

19.01.2026 / 12:13

Nashaniva.com

Іранскія сілавікі падчас здушэння пратэстаў мэтанакіравана стралялі дэманстрантам у вочы, галаву і грудзі, піша BILD са спасылкай на расследаванне выдання The Sunday Times, заснаванае на сведчаннях медыкаў і відавочцаў.

Іранска-нямецкі афтальмахірург, прафесар Амір Параста, заявіў выданню пра «абсалютна новы ўзровень жорсткасці».

Паводле слоў медыка, толькі тэгеранская клініка Noor зафіксавала каля 7 тысяч агнястрэльных траўм вачэй.

«У нас так шмат раненняў вачэй, што мы не ведаем, каго лячыць першым», — распавёў адзін з дактароў.

«За адну ноч у Тэгеране прыйшлося выдаліць больш за 800 вачэй з-за раненняў. Па ўсёй краіне колькасць аслеплых можа перавышаць 8 тысяч», — паведаміла іншая крыніца.

«Стралялі людзям у патыліцу з дахаў. Калі мы спрабавалі дапамагчы параненым, па нас адкрылі агонь», — апісваюць відавочцы працу снайпераў.

Інтэрнэт у Іране адключаны з 8 студзеня, аднак сведчанні, фота і відэа ўсё ж прасочваюцца праз спадарожнікавую сувязь Starlink. Улады прызнаюць каля 5 тысяч загінулых, але дактары кажуць пра куды большыя маштабы гвалту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула