БЕЛ Ł РУС

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў

19.01.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Як гэта працуе?

З'явіўся новы рэсурс, дзе можна хутка праверыць, ці ёсць пэўны чалавек, канал ці арганізацыя ў базах экстрэмістаў, якія складаюць улады.

Рэсурс, створаны актывістамі, называецца ekstremisty.xyz. Каб знайсці тое, што вас цікавіць, увядзіце ў пошуку назву ці апісанне канала, прозвішча чалавека.

База на сайце аператыўна абнаўляецца, калі папаўняюцца спісы экстрэмістаў.

Сайт кожную ноч запампоўвае дакументы з сайтаў Мінінфарма і МУС і абнаўляе статус (але, зразумела, што новыя імёны і назвы ў базах экстрэмістаў з'яўляюцца не кожны дзень).

«Мы не ведаем, што ці каго вы шукаеце: калі вы адчыняеце старонку са спісам, мы сцягваем усе запісы, таму, калі вы шукаеце штосьці, нам не трэба нікуды дасылаць ваш запыт, усё адбываецца ў вашым браўзэры. Каб праверыць, вы можаце выключыць wi-fi перад пошукам. Ніякага трэкінгу ў нас няма і не будзе», — паведамляецца на сайце.

«Экстрэмісцкімі» ўлады Беларусі лічаць незалежныя каналы, СМІ, у спіс экстрэмістаў таксама трапляюць усе, хто асуджаны па крымінальнай справе за палітыку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула