БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

18.01.2026 / 22:17

Nashaniva.com

На снезе чакаў Умка.

Скрыншот відэа

Аляксандр Лукашэнка на Вадохрышча акунуўся ў палонку. Побач бегаў і брахаў яго шпіц Умка. Пасля аднаго акунання з галавой палітык у белай сарочцы вылез з палонкі.

Відэа выклала прэс-служба Лукашэнкі. На вуліцы было 15 градусаў марозу.

Апошні раз падобнае відэа прэс-служба Лукашэнкі публікавала ў 2021 годзе. Умка таксама быў побач. Тады БелТА пісала, што Лукашэнка акунуўся ў ваду з галавой тры разы і пасля памаліўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула