БЕЛ Ł РУС

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі

18.01.2026 / 20:41

Nashaniva.com

І не толькі яны.

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра прадаюць сувеніры ў горадзе Тэбю. Фота: Facebook

На мінулыя Каляды манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра прадавалі свае сувеніры ў заможным прыгарадзе Стакгольма — Тэбю. Настаяцель прыходу ў Тэбю даў ім дазвол паставіць стол у калідоры царквы.

У інтэрв'ю Telegraph ён сказаў, што не ведаў, што манастыр падтрымлівае вайну ва Украіне, калі запрашаў манашак адтуль у мінулым годзе і некалькі разоў да ўварвання 2022 года.

Ён згадаў візіт манашак у сваю царкву ў мінулым годзе. «Калі яны прыйшлі, мы далі ім два сталы, і яны стаялі ў калідоры, прадаючы драўляныя вырабы, трыкатаж, шкарпэткі і гэтак далей».

Шведскія медыя пісалі, што калегі манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра, якія прасоўваюць пуцінскую прапаганду, пабывалі ў 20 цэрквах краіны.

Манашка атрымлівае дапамогу ад Свята-Елісавецінскага манастыра на акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны. Фота: Свята-Елісавецінскі манастыр

Telegraph згадвае, што ў горадзе Вестэрос, што ў 100 кіламетрах ад Стакгольма, побач з аэрапортам расейцамі пабудаваная праваслаўная царква Казанскай іконы Божай Маці.

Аэрапорт Стакгольм-Вестэрос (VST) мае адну з самых доўгіх узлётна-пасадачных палос у краіне і актыўна выкарыстоўваўся падчас пандэміі для хуткіх транзітаў. У Швецыі ён вядомы як аэрапорт «на выпадак надзвычайных сітуацый», што азначае, што на яго будуць спадзявацца ў выпадку прыроднай катастрофы ці вайны з Расіяй.

«Магчыма, таму не дзіўна, што расіяне захацелі пабудаваць велізарную і раскошную царкву ўсяго ў трохстах метрах ад яго, упрыгожаную вялікімі залатымі крыжамі і купаламі-цыбулінамі», — піша выданне.

Шведскія спецслужбы заяўляюць, што царква, імаверна, выкарыстоўваецца як пляцоўка для шпіянажу, напрыклад, для назірання за аэрапортам. Расія гэта адмаўляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула