Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі
Такіх дзве — з калекцыі рускага мастацтва.
Пра самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі расказала на АНТ яго генеральная дырэктарка Ірына Мацяс. Яна адзначыла, што творы ў калекцыі музея — гэта неацэнны здабытак. Але ў дакументах на карціны прапісана іх страховачная цана.
«Самыя дарагія працы гэта Куінджы, Рэпін. Па страховачнай цане яны будуць адны з найдаражэйшых», — адзначыла Мацяс.
Яна ўдакладніла, што размова ідзе пра 6 мільёнаў даляраў за карціну.
У музеі ў калекцыі рускага мастацтва XVIII — пачатку XX стагоддзяў ёсць карціны Архіпа Куінджы «Бярозавы гай» (1901 год) і Іллі Рэпіна «Месяцовая ноч. Здраўнёва» (1896).
«Бярозавы гай» Архіпа Куінджы (1901)
«Месяцовая ноч. Здраўнёва» Іллі Рэпіна (1896)
Чытайце таксама:
Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю
Вясной у Мінск прывязуць карціну Шагала
У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч