У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам
У Гомелі проста на вуліцы ладзяць галерэю снегавых кампазіцый, паведамляе БелТА са спасылкай на мясцовы гарвыканкам.
Скрыншот відэа Гомельскага гарвыканкама
«У гэтым годзе зіма шчодра падарыла нам пухнатыя гурбы, і мы не маглі прапусціць такі шанец! Ужо зусім хутка ў самым сэрцы горада, каля цырка, адкрыецца сапраўдная зімовая галерэя», — паведамілі ў гарвыканкаме.
Жыхары Гомеля і госці горада змогуць убачыць выдатныя снегавыя творы, зробленыя таленавітымі майстрамі. Сярод экспанатаў — сімвал горада рысь, сімвал гэтага года — конь, а таксама іншыя кампазіцыі са снегу, якія маюць спадабацца і дзецям, і дарослым.
«Рыхтуйце фотаапараты — вас чакае сапраўдная зімовая казка», — праанансавалі падзею ў гарвыканкаме.
Чытайце таксама:
У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА
Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі
У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?
Барацьба за пачышчаныя месцы для аўто выйшла на новы ўзровень ВІДЭА